Articoli correlati a Непрытом...

9781069742407: Непрытомнасць

Sinossi

Непрытомнасць - зборнік прозы Уладзіслава Наважылава, больш вядомага як Lesley Knife, сузаснавальніка легендарнага беларускага метал-гурта Gods Tower. Чатыры творы на мяжы аўтабіяграфіі, магічнага рэалізму і іроніі - пра памяць, выгнанне і гумар як спосаб выжывання.

Непрытомнасць. Беларус-эмігрант у Вільні трапляе ў пусты горад, дзе да яго ходзіць шэры кот-прывід з самакруткай, з лядоўні вылазіць Бахарэвіч, а сны пра Гомель пераплятаюцца з канцэртам на суседнім двары.

Караблік. Аверс і рэверс аднаго жыцця - ад акіяна маладой Зямлі да дзяцінства.

Трыццаць тры разы па карку. Цёмная фантасмагорыя пра П'еро, Арлекіна і драўлянага хлопчыка, які сапсаваў прэм'еру.

Там, дзе кружэлка заелася. Аповесць пра горад з вінілу і нот, Гукавы Архіў і таямнічага Картуша - сюррэалістычнае падарожжа па музычнай памяці.

Neprytomnasc is a Belarusian-language collection by Lesley Knife, co-founder of the metal band Gods Tower: four works of magical realism and dark humour about memory and exile.

Le informazioni nella sezione "Riassunto" possono far riferimento a edizioni diverse di questo titolo.

Informazioni sull'autore

Уладзіслаў Наважылаў aka Lesley Knife - беларускі пісьменнік, рок-музыкант і эсэіст, сузаснавальнік метал-гурта Gods Tower. Аўтар тэкстаў на мяжы аўтабіяграфіі, філасофіі і іроніі. Пакінуў Беларусь з-за палітычнага пераследу; жыве і працуе ў Літве.

Le informazioni nella sezione "Su questo libro" possono far riferimento a edizioni diverse di questo titolo.